viasna on patreon

Дзмітрыя Сільчанку аштрафавалі на 1150 рублёў

2017 2017-10-30T13:38:52+0300 2017-10-30T14:51:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzmitry-silczanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Сільчанка

Дзмітрый Сільчанка

Суд Мінскага раёна разгледзіў справу супраць актывіста Дзмітрыя Сільчанкі 30 кастрычніка. Аднак, затрыманы хлопец быў яшчэ ў пятніцу ўвечары, і дзве ночы правёў у РУУС.  

Яго абвінавацілі па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паўторна на працягу года) за ўдзел у акцыі "Марш абураных беларусаў 2.0", якая адбылася 21 кастрычніка. У працэсе Дзмітрый Сільчанка адмовіўся даваць паказанні.

Суддзя Аляксей Крапачоў вывучыў пісьмовыя матэрыялы справы і без перапынку для прыняцця рашэння вынес актывісту пакаранне ў выглядзе штрафу, памер якога склаў 50 базавых велічынь. Сам разгляд справы доўжыўся 10 хвілін. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства