viasna on patreon

Семінар "Правы чалавека" на пальцах " пройдзе ў Мінску

2017 2017-06-06T15:50:14+0300 2017-06-06T16:08:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravy_na_palcah_be_12.06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Што вы ведаеце пра Правы Чалавека? Для чаго яны патрэбныя і чаму Дэкларацыю правоў чалавека напісалі пасля другой сусветнай вайны? Адказы на гэтыя пытанні можна будзе знайсці на семінары "Правы чалавека "на пальцах" 12 чэрвеня ў Мінску.

Калі вы даўно хацелі разабрацца ў тым, што такое Правы Чалавека, паразмаўляць з тымі, хто з гэтым кожны дзень працуе, і чакалі зручнага моманту, каб аб усім даведацца — вось ён!

Валанцёрская служба "Вясны" прапануе за адзін вечар пазнаёміцца як з беларускімі, так і замежным праваабаронцам, а таксама даведацца, што такое Міжнародны Моладзевы Праваабарончы Рух (МПР).

На семінары 12 чэрвеня мы пагаворым пра тое, як правы чалавека могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці, з якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў, у чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі ды іншае. Семінар пройдзе ў Мінску, пачатак сустрэчы ў 18-30. Аб месцы правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам, якія запоўняць анкету да 11.06.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча аднавіць свае веды.

Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Праграма «Правы Чалавека «на пальцах» з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: help@spring96.org

Старонкі Валанцёрскай службы "Вясны" Вконтакте и facebook.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства