viasna on patreon

Прапановы па зменах у заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб мірных сходах абмяркуюць эксперты

2017 2017-04-17T12:32:02+0300 2017-04-17T12:51:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svaboda-shodau-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сераду, 19 красавіка, у памяшканні Прэс-клуба (Мінск) адбудзецца круглы стол па экспертнаму абмеркаванню прапаноў па зменах у заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб мірных сходах (па сутнасці - прапанова альтэрнатыўнага Закона аб мірных сходах).

Арганізатары заклікаюць далучыцца да працы круглага стала і ўносіць прапановы па тэксце Закону аб мірных сходах. Калі ласка, дасылайце свае прапановы па зместу новага закона на гэты адрас, каб іх маглі ўнесці ў тэкст і даслаць надалей удзельнікам дыскусіі па стварэнні новай версіі Закону.

Мадэратар круглага стала - Юрый Чавусаў.

У працы круглага стала бяруць удзел міжнародныя эксперты: 

Кацяжына Шымак (Польшча), Уладзімір Яворскі (Беларусь-Украіна), Сяргей Астаф (Малдова) і Міхась Камянёў (Украіна).

Беларускія эксперты: Зміцер Чарных (БХК), Вольга Смалянка (Lawtrend).

Таксама ў мерапрыемстве возьмуць удзел сябры ПЦ “Вясна” Зміцер Салаўёў, Аляксей Колчын, Сяргей Гоўша, Уладзімір Вялічкін.

Адрас Прэс-клуба: Мінск, Веры Харужай, 3-601.

Час мерапрыемства: з 12-00 да 15-00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства