Статкевіча адпусцілі з КДБ. Ён дома
https://spring96.org/be/news/86483
2017
2017-03-27T09:19:14+0300
2017-03-27T09:19:14+0300
2017-03-27T09:21:18+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-4-1-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітыка Міколу Статкевіча адпусцілі з Ізалятара КДБ . Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.
«Пяць хвілін таму [8:50] яго падвезлі дахаты, ад пятніцы ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ», — дадала Марына Адамовіч.
Нагадаем, што ад чацвярга экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч не выходзіў на сувязь. Ён узяў на сябе адказнасць за акцыю 25 сакавіка. У нядзелю ў СІЗА КДБ і СІЗА МУС сказалі Марыне Адамовіч, што Міколы ў іх няма.