Заява Амбасады ЗША ў Мінску з нагоды супрацьдзеяння дэманстрацыям да Дня Волі
Заява апублікаваная 25 сакавіка на сайце Амбасады ЗША ў Мінску.
Злучаныя Штаты з глыбокай заклапочанасцю адзначаюць супрацьдзеянне ўладаў Беларусі правядзенню мірных акцый з нагоды Дня Волі, які адзначаецца штогод. Маштабныя затрыманні мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і шэрагу журналістаў ідуць насуперак дэмакратычным каштоўнасцям. Ёсць паведамленні аб выкарыстанні сілы супраць мірных дэманстрантаў і іншых асобаў.
Наколькі нам вядома, некаторыя з затрыманых вызваленыя. ЗША будуць і далей уважліва сачыць за сітуацыяй і заклікаюць урад Беларусі неадкладна вызваліць астатніх затрыманых мірных дэманстрантаў, праваабаронцаў і журналістаў і забяспечыць права грамадзян на правядзенне мірных сходаў і свабоду слова ў адпаведнасці з яго міжнароднымі абавязальніцтвамі.