viasna on patreon

Дзень Волі адзначаюць у рэгіёнах: пачаліся затрыманні Фота Дапоўнена

2017 2017-03-25T12:00:00+0300 2017-03-25T18:29:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berascie-25-sakavika-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Берасце, 25 сакавіка 2017 года.

Берасце, 25 сакавіка 2017 года.

Дзень Волі дэмакратычная грамадскасць Беларусі будзе адзначаць з дазволу гарадскіх уладаў у Берасці, Горадні і Гомелі. 

Улады Берасця дазволілі правесці марш на Дзень Волі 25 сакавіка. Збор удзельнікаў на перакрыжаванні вуліц Машэрава-Касманаўтаў. Пачатак прызначаны на 12 гадзін. Шэсце пройдзе праспектам Машэрава, далей пешаходнай вуліцай Савецкай, затым вуліцай Будзённага да плошчы Свабоды, дзе адбудзецца мітынг.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч паведаміла, што прыме сёння ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Брэсце. У 10.20, пад'язджаючы да абласнога цэнтра, яна сказала «Салiдарнасцi» па тэлефоне, што ў Брэсце паспрабуе адшукаць затрыманага Уладзіміра Някляева.

У Берасці на месцы збору шмат міліцыі і супрацоўнікаў ДАІ

 Берасце, 25 сакавіка

12.15. Колькасць людзей імкліва расце. Ужо можна казаць аб прыкладна 200-300 удзельніках акцыі. Шмат нацыянальнай сімволікі. Мясцовы жыхар распавядае: «На працу ўсіх сёння повызывали. Баяцца».

 Берасце, 25 сакавіка 2017 года. Фота

Па цэнтральнай пешаходнай вуліцы Берасця рушыць каля 500 чалавек. Яны скандуюць «Пакуль мы адзіныя, мы непераможныя», «Хлеба, солі, зямлі, волі!», а таксама, вядома ж, «Жыве Беларусь!».

Наперадзе лідар мясцовых сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі з мегафонам, - перадае "Наша ніва".

У Берасці затрымалі Паліну Шарэнда-Панасюк удзельніцу Маршаў недармаедаў. сведкі здарэння кажуць, што затрымалі каля 13-ай гадзіны побач з домам і звезлі ў невядомым кірунку

У Гародні святкаванне Дня Волі пройдзе з 12.00 да 14.30 у Каложскім парку каля стэлы 850-годдзя горада.

 Падрыхтоўка да Дня Волі ў Гародні.

 Гародня, 25 сакавіка

Супрацоўнікі міліцыі перакрываюць рух аўтамабіляў да Каложскага парку,  дзе прызначаны мітынг.

Пачалі прамаўляць выступоўцы. Сабралася каля 200 чалавек. Акцыя праходзіць спакойна.

Гародня, 25 сакавіка 2017 года.


У Гомелі збор удзельнікаў акцыі не быў дазволены на плошчы Паўстання. Пачатак у 12 гадзін. Але ўжо зараз вакол плошчы ствараюцца барыкады з гарадскіх аўтобусаў. 

Напярэдадні жыхарам Гомеля, якія прасілі дазволу на маніфестацыю ў цэнтры горада з нагоды Дня Волі, улады адмовілі — у парушэнне канстытуцыйнага права на свабоду сходу. Ім прапанавалі пляцоўку каля палаца культуры Беларускага таварыства глухіх, што ў раёне старога аэрапорта. Але людзі адмовіліся ад такой прапановы, палічылі яе недастойнай свята. Прыйшло каля 50 чалавек, плошча перакрытая. Стаяць на вуліцы Савецкай людзі. У Гомелі таксама затрыманы Васіль Палякоў — адзін з лідараў мясцовай апазіцыі, - паведамляе «Наша Ніва”.

 Барыкады ў Гомелі. Фота:

Гомель, 25 сакавіка 2017 года.

У Гомель на вуліцы Савецкай, каля Плошчы Паўстання сабралася больш за 400 чалавек.

У Гомелі затрыманыя карэспандэнты TUT.BY Іван Ярывановіч і Алена Бычкова.

У Чыгуначным РАУСе Гомеля – журналіст Алена Германовіч, Аляксандр Процка - АГП, і Уладзіслаў Шкандратаў, усяго каля 10 чалавек.

Падчас мітынгу ў Гомлі быў затрыманы карэспандэнт Нашай Нівы Андрэй Мядзьведзеў з Рэчыцы. Адвезены ў Рэчыцкі РАЎС для дачы тлумачэнняў. Адпушчаны ў 15.30.


У Віцебску ўлады не дазволілі шэсце і мітынгі на Дзень Волі. Адмовы атрымалі абодва заяўнікі Адміністрацыя Чыгуначнага раёну Віцебску забараніла двухгадзінны мітынг сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву, а Віцебскі абласны выканаўчы камітэт адмовіў старшыні Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусю Смолікаву ў дазволе на правядзенне заяўленых ім на 25 сакавіка мітынгу і шэсця. Яны папярэджаныя аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

У Віцебску на плошчы сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Да мітынгоўцаў выйшлі прадстаўнік адміністрацыі і міліцыі. Пагражаюць адказанасцю за несанкцыянаваны мітынг. Акцыя ў Віцебску скончылася. Па заканчэньні затрымалі сябра БНФ Леаніда Аўтухова. 

У Віцебску ў Кастрычніцкім РАУС знаходзіцца здымачная група тэлеканалу «Белсат» — Вольга Чайчыц і Андрэй Козел.

У Вiцебску затрымалi журналiста Радыё Рацыя Арцёма Сiзiнцава.

Стала вядома, што затрыманы актывіст Камароўскі Улад, 19 гадоў. Змешчаны ў ІВС.

Па неправеранай інфармацыі таксама ў Віцебску затрыманы Хрыстафор Жаляпаў - сябра БНФ.

 Віцебск. 25 сакавіка 2017 года.

Праваабаронцы адзначаюць, што ўначы і раніцай, напярэдадні Дня Волі 25 сакавіка, у Беларусі працягваліся затрыманні грамадзянскіх актывістаў, палітыкаў і проста грамадзян, якія збіраліся браць удзел у святочных акцыях. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства