Затрыманне ў Наваградку
https://spring96.org/be/news/86383
2017
2017-03-23T09:36:53+0300
2017-03-23T09:36:53+0300
2017-03-23T09:39:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/liavon-vadzim.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Наваградку 22 сакавіка быў затрыманы каардынатар руху «За свабоду» па Гарадзенскай вобласці Вадзім Лявон.
У доме бацькоў Лявона быў праведзены ператрус. Самога Вадзіма Лявона адвезьлі ў Наваградзкі РАУС. Гэта адбылося 22 сакавіка.
Пра гэта паведаміў сайт руху «За свабоду». Паводле інфармацыі на сайце, ператрус адбываўся ў бацькоў Лявона ў Бярозаўцы і ў Бердаўцы. Міліцыянты канфіскавалі дакумэнты з дому бацькоў Вадзіма. Якія канкрэтна дакумэнты, сайт не паведамляе.
Ператрус быў праведзены, паводле міліцыянтаў, з тае прычыны, што нібыта суседзі паскардзіліся, быццам у гэтым доме гоняць самагонку.
Пакуль вядома, што Лявон знаходзіцца ў Наваградзкім РАУС, ягоны тэлефон не адказвае.