viasna on patreon

Ператрусы ў праграмістаў

2017 2017-03-18T13:55:00+0300 2017-03-18T17:53:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dfr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі Дэпатрамента фінансавых расследаванняў прыйшлі сёння апоўдні дахаты да сябра сябра Грамадскага аб'яднання “Інстытут матэматыкі і кібернетыкі” і праграміста Паўла Букі з аглядам.

Як паведаміў праваабаронцам ягоны сябра, актывіст Андрэй Церашкоў, яны прад’явілі пастанову на агляд памяшкання, якое належыць ягоным бацькам, што па вуліцы Кобрынскай,62 ў Мінску, а самога актывіста вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Павел адпрэчвае абвінавачванні, паколькі прадпрымальніцтвам не займаецца. Што насамрэч хочуць адшукаць супрацоўнікі ДФР – пакуль невядома.

Вобшук адбыўся таксама на кватэры  Зміцера Канаплянікава — сябра Грамадскага аб'яднання “Інстытут матэматыкі і кібернетыкі”. 

Іх адвезлі ў Мінскі міжраённы аддзел Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю на допыт. Прычынай, паводле супрацоўнікаў ДФР КДК, стала падазрэнне ў дзейнасці без адпаведнай ліцэнзіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства