viasna on patreon

"Марш недармаедаў" праходзіць у Пінску Відэа Дапоўнена

2017 2017-03-11T12:19:33+0300 2017-03-12T19:26:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh_pinsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш недармаедаў у Пінску. Фота Радыё Свабода

Марш недармаедаў у Пінску. Фота Радыё Свабода

У Пінску 11 сакавіка з 12.00 праходзіць "Марш недармаедаў" супраць Дэкрэту №3.

На плошчы Леніна сабралася каля 500 чалавек, акцыя праходзіць не арганізавана, нікога з лідараў апазіцыі няма. Аднак людзі ідуць актыўна на кантакт з журналістамі, выказваюць сваю незадаволенасць. Людзі скардзяцца на адсутнасць працы, маленькія заробкі, немагчымасць адстойваць свае працоўныя правы. Моладзь вымушана з'язжаць на заробкі за мяжу.

Людзі мяркуюць, што прэзідэнт павінен сыйсці ў адстаўку, бо не апраўдаў спадзяванняў грамадзянаў.

Як паведамляюць журналісты Белсату, да мітынгоўцаў выходзіў начальнікі пінскай міліцыі і папярэджваў іх, што акцыя несанкцыянаваная і іх чакае адказнасць за ўдзел у ёй.

Некаторых грамадскіх актывістаў Пінску блакуюць у іх кватэрах, каб яны не маглі прыняць удзел у акцыі.

На гомельскага блогера Максіма Філіповіча напалі супрацоўнікі ў штацкім, парвалі куртку, хацелі затрымаць, цягнулі да аўтазаку, але людзі пачалі бегчы і адбілі блогера.

Блогер падыходзіў  да супрацоўнікаў міліцыі з пытаннямі аб тым, чаму яны бездзейнічалі, міліцыянты сышлі пад крыкі людзей "Ганьба"!

Вялікая колькасць на плошчы прысутнічае супрацоўнікаў у цывільным. Яшчэ з учорашняга вечара пачаўся раптоўны рамонт помніка Леніна, што знаходзіцца на плошчы.

Адзін з удзельнікаў паведаміў, што некаторых людзей на падыходзе да плошчы спынілі для праверкі дакументаў, забралі ў РУУС і не выпускаюць.

Частка людзей рушыла на вакзал - правесці Максіма Філіповіча на цягнік, каб яго не затрымалі. Люді праяўляюць салідарнасць - прапануюць адвесці яго на машыне.

Праз дзве гадзіны ад пачатку акцыі людзі сталі разыходзіцца. "Марш недармаедаў" у Пінску скончаны.

Нагадаем, 10 сакавіка пасля акцыі ў Маладзечна былі затрыманыя Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька і некаторыя грамадскія актывісты. Акрамя таго, у Брэсце пасля адбыцця адміністрацыйных арыштаў былі перазатрыманыя актывісты анархісцкага руху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства