viasna on patreon

Сяргея Верамеенку затрымала міліцыя, яго будуць судзіць

2017 2017-01-09T12:49:56+0300 2017-01-09T12:50:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/verameenka-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Верамеенка.

Сяргей Верамеенка.

Гарадзенскага грамадскага актывіста Сяргея Верамеенку сёння, 9 студзеня, затрымала міліцыя.

Па інфармацыі “Гарадзенскай Вясны”, на яго склалі пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне - непадпарадкаванне патрабаванням судовага выканаўцы. Нагадаем, што ўвечары 22 снежня дахаты да Сяргея Верамеенкі наведаўся судовы выканаўца Панькоў, які імкнуўся апісаць маёмасць актывіста за нясплату штрафу. Сяргей Верамеенка даводзіў гэтаму выканаўцу, што ён працягвае аспрэчваць прысуджаныя яму штрафы ў судах вышэйшых інстанцый, аднак той працягваў настойваць на сваім і ўрэшце выклікаў міліцыю. Тады канфлікт, здаецца, удалося вырашыць, урэшце міліцыянты і судовы выканаўца з'ехалі.

На цяперашні момант адзін з штрафаў - за пікет Салідарнасці ў Гародні, які прайшоў 20 кастрычніка мінулага году і за які суддзя Наталля Козел прысудзіла штраф, Верамеенка ўжо сплаціў. Штраф жа за прысутнасць на Свіслацкім фэсце ён аспрэчвае касацыйнай скаргай у Гарадзенскім абласным судзе.

Сяргей Верамеенка паспеў паведаміць, што яго зараз вязуць у суд Ленінскага раёну Гародні, дзе збіраюцца "разгледзець" сфабрыкаваную адміністрацыйную справу.

Пазней стала вядома, што разгляд адміністрацыйнай справы адбудзецца 10 студзеня а 16-й гадзіне ў Ленінскім судзе Гародні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства