viasna on patreon

Затрыманую ў Менскім аэрапорце ЛГБТ-актывістку з Самары дапыталі (абноўлена)

2016 2016-07-07T16:57:00+0300 2016-07-07T17:31:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rymar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Рымар

Марыя Рымар

Сёння ў менскім аэрапорце а 9.30 была затрыманая юрыстка Самарскага грамадзкага руху ЛГБТ «Аверс» Марыя Рымар. Пра здарэнне паведамляе Радыё Свабода.

Яе затрымалі па падазрэнні ў заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку. У выніку затрымання яна прапусьціла некалькі рэйсаў на Маскву, куды кіравалася з Кіева.

«Ня ведаю, у чым мяне вінавацяць. У Менску была транзытам, мяне затрымалі пасьля рэйсу з Кіева, заламалі рукі і ўчатырох павалаклі ў міліцыю. Пісьмова нічога не прад’явілі, толькі ў вуснай форме назвалі артыкул 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы). У мяне абмежаванае перамяшчэнне, і я не магу пакінуць аэрапорт. Не пускалі ў прыбіральню. Абшукалі мае рэчы і склалі пратакол, які падпісалі двое панятых — тэхнічныя супрацоўнікі аэрапорту», — распавяла праваабаронца самарскаму сайту «Большая деревня».

Як стала вядома праваабаронцам, Марыю Рымар дапыталі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па частцы 1 арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы). Да прыняцця рашэння аб прад'яўленні абвінавачання яна змешчаная ў ізалятар часовага ўтрымання ў Мінску. Справу вядзе Следчы камітэт Кастрычніцкага раёна.

Праваабаронцы "Вясны" ужо накіравалі інфармацыйнае паведамленне аб затрыманні ў амбасаду Расійскай Федэрацыі і просяць расійскі бок аказаць садзейнічанне па абароне правоў Марыі Рымар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства