viasna on patreon

Баранавіцкі райвыканкам адмовіў незалежнай газеце «Intex-press» у акрэдытацыі

2016 2016-05-20T10:27:46+0300 2016-05-20T10:28:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/intex-press-shylda.jpg
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press”

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press”

Рэдакцыя «Intex-press» звярнулася ў райвыканкам з просьбай акрэдытаваць карэспандэнта Юлію Івашка. Аднак райвыканкам у лісце за подпісам намесніка старшыні Аляксандра Грыцкевіча ад 16 мая адказаў адмовай.

«Для асвятлення пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта на пастаяннай аснове запрашаюцца прадстаўнікі трох сродкаў масавай інфармацыі. Пашыраць гэты пералік у цяперашні час не плануецца», – гаворыцца ў адказе.

Усе тры акрэдытаваныя СМІ – дзяржаўныя, у тым ліку і раённая газета «Наш край», заснавальнікам якой з'яўляецца і Баранавіцкі райвыканкам.

«Баранавіцкі райвыканкам у сваім адказе не спаслаўся на палажэнне аб акрэдытацыі. Невядома нават, ці ёсць яно. Мы будзем абскарджваць гэтае рашэнне», – сказала службе маніторынгу ГА«БАЖ» юрыст ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» Наталля Нарожная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства