viasna on patreon

Бярозаўскія актывісты прапанавалі ідэолагам правесці сумесную акцыю

2016 2016-04-11T15:39:06+0300 2016-04-11T15:40:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svechka1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты прапанавалі ў пісьмовай форме ідэалагічнаму аддзелу Бярозаўскага выканаўчага камітэта правесці 26 красавіка сумесную акцыю «Свечку памяці» на галоўнай плошчы горада. Акцыя прымеркавана да 30 гадавіны Чарнобыльскай трагедыі, кажа адзін з заяўнікаў праваабаронца Сяржук Русецкі:

— Некалі нас прыцягвалі да адміністрацыйных адказнасці, а ўжо пасля нашых пакаранняў БРСМ-аўцы на той жа плошчы спакойна праводзілі розныя акцыі. Таму мы звярнуліся да ідэалагічнага аддзелу, у тым сэнсе, што Чарнобыль не раздзяляў людзей па палітычных поглядах, таму мы прапаноўваем разам адзначыць гэтую сумную гадавіну.

Праваабаронцы таксама звярнуліся па дазвол на правядзенне «Свечкі памяці» 26 красавіка ў Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт. Яны вырашылі ўзнавіць традыцыю ўспаміну гэтай трагедыі. Некалькі гадоў таму «Свечка памяці» была спынена адміністрацыйнымі пакараннямі праз суд.

"Берасцейская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства