viasna on patreon

Пратаколы за пікет у падтрымку Надзеі Саўчанка

2016 2016-03-21T15:11:38+0300 2016-03-22T10:29:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket-21-sakavika-2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет каля расійскай амбасады 21 сакавіка. Фота Максіма Вінярскага.

Пікет каля расійскай амбасады 21 сакавіка. Фота Максіма Вінярскага.

На ўдзельнікаў пікету ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка каля расійскай амбасады ў Менску 21 сакавіка супрацоўнікі міліцыі складаюць пратаколы адміністратыўнага правапарушэння.

Грамадскія актывісты такім чынам чакаюць прысуду Надзеі Саўчанцы пад расійскай амбасадай. Пракуратура патрабуе для ўкраінскай лётчыцы 23 гады зняволення. Прысуд Саўчанцы сталі зачытваць сёння ў расійскім Данецку.

Як паведаміў праваабаронцам грамадскі актывіст Леанід Кулакоў, акцыя каля амбасады будзе доўжыцца да 18 гадзінаў. Да ўдзельнікаў пікетаў далучаюцца новыя людзі. Вядома, што пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзеныя на Дзяніса Красачку, Галіну Цярэнцьеву, Наталлю Басалыгу, Вольгу Нікалайчык, Леаніда Кулакова, Вольгу Маёраву, Яўгена Батуру, Тамару Стому, Ніну Багінскую, Паўла Севярынца, Максіма Вінярскага, Алеся Макаева і іншых, чые прозвішчы праваабаронцам пакуль невядомыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства