viasna on patreon

Лябедзьку выклікаюць у суд за салідарнасьць, а Вінаградава ў пастарунак за акцыю з труной

2016 2016-02-04T09:08:58+0300 2016-02-04T09:08:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg

Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку выклікалі ў суд Маскоўскага раёна Менску за правядзеньне акцыі салідарнасьці з прадпрымальнікамі. 
18 студзеня Лябедзька правёў у цэнтры Менску несанкцыянаваную акцыю ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў, а потым перадаў пэтыцыю ва ўрад. Цяпер яго вінавацяць у парушэньні парадку правядзеньня масавых акцый. Палітыку 3 лютага паведамілі праз СМС, што супраць яго «вядзецца адміністратыўны працэс па справе па ч.3 арт. 23.34». 
«Пiкет салiдарнасьцi з IП мае працяг. Частка другая», — напісаў ён у фэйсбуку. 

​«Звычайна яны рэагуюць вельмі хутка, — сказаўАнатоль Лябедзька карэспандэнту Свабоды. — А тут яны зацягнулі. Адчуваецца нейкая няўпэўненасьць. Звычайна літаральна на наступны дзень была рэфлексія спачатку з РУУСа, а потым хуткі суд. А тут столькі прайшло часу. Фактычна два тыдні не было ніякіх дзеяньняў. Там жа пратаколы былі складзеныя супраць некалькіх чалавек, у тым ліку прадпрымальнікаў. Можа не хацелі актуалізаваць яшчэ больш гэту праблему ў СМІ». 
АктывістаПаўла Вінаградава4 лютага выклікаюць у РУУС Маскоўскага раёну Менску за акцыю, якую ён правёў 31 студзеня. Актывісты грамадзянскай кампаніі Zмена правялі флэшмоб каля падатковай інспэкцыі па Менску. Яны прынесьлі да будынку падатковай труну з надпісам «У труне мы бачылі вашы падаткі». 
«Акцыя была ў нядзелю, але чамусьці міліцыя вельмі доўга чакала, хаця раней за мной прыяжджалі цягам сутак. А тут прайшло ажно трое. Заўтра пайду пагляджу, як на мяне будуць складаць пратакол. Думаю, што далей за штраф справа ня зойдзе».
Мэту сваёй акцыі актывіст так патлумачыў карэспандэнту Свабоды:
«Апошнім часам рэгулярна чытаю навіны, што ўводзяцца ўсё новыя падаткі. Таму тэма надзённая, вырашылі зрабіць акцыю». 
У фэйсбуку Павал Вінаградаў назваў свой пратэст сацыяльным экспэрымэнтам: 
«Мэта сацыяльнага экспэрымэнту высакародная — праверыць што будзе актывісту за ўдзел у вулічным экшэне пратэстнага характару ў 2016 годзе, пакуль не атрыманы крэдыт і ня зьнятыя санкцыі. І я, такі фанатычны вучоны, стаўлю экспэрымэнт на сабе. Адчуваю, размова заўтра будзе цікавая». 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства