Папярэджанні ад Мінінфарма ў 2015 годзе атрымалі 36 СМІ
https://spring96.org/be/news/81940
2016
2016-01-19T12:08:46+0300
2016-01-19T12:08:46+0300
2016-01-19T12:08:46+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/smi1.jpg
Мінск, 18 студзеня. У 2015 годзе Міністэрства інфармацыі вынесла СМІ 36 папярэджанняў, паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў са спасылкай на ліст, які ведамства даслала ў адказ на адпаведны зварот.
Акрамя таго, 41 раз прымалася рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў або іх састаўных частак. Рашэнні аб прыпыненні дзейнасці СМІ ў мінулым годзе не прымаліся.
Мінінфарм падкрэслівае, што ў яго няма паўнамоцтваў спыняць дзейнасць СМІ.