viasna on patreon

Прадстаўнік АГП патрабуе ад пракуратуры рэагавання на парушэнне моўнага заканадаўства салігорскімі супрацоўнікамі ДАІ

2015 2015-07-21T09:36:44+0300 2015-07-21T22:46:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakuratura-pagony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка афіцыйна звярнуўся ў пракуратуру Мінскай вобласці з патрабаваннем даць ацэнку дзеянням салігорскіх супрацоўнікаў ДАІ, якія парушылі моўнае зканадаўства падчас затрымання і скаладння пратаколу на жыхара Салігорску Аляксандра Малочку.

- Справа аб парушэнні моўных правоў Аляксандра Малочкі мясцовымі даішнікамі набыла пэўны розглас, пра гэта пісалі ў многіх незалежных СМІ. Справа, безумоўна, мае важнае грамадскае значэнне. Супрацоўнік ДАІ фактычна не валодаюць дзяржаўнай беларускай мовай, - кажа сябра АГП Віктар Малочка. - У сувязі з гэтым я вырашыў накіраваць у пракуратуру афіцыйны запыт ад імя партыі аб неабходнасці правядзення правекі па дадзенай інфармацыі. На жаль, салігорская пракуратура разглядаць мой зварот адмовілася. Палічылі яго нейкім “прадстаўніцтвам” інтарэсаў іншай фізічнай асобы. Але я патрабаваў правядзення праверкі па вядомай нам публічнай інфармацыі ад імя партыі і з прыкладаннем партыйнай даверанасці. Яны ўвогуле мусілі гэтую праверку самі зладзіць, а не чакаць майго ці яшчэ чыйгосці звароту. 

Цяпер Віктар Малочка накіраваў свой зварот у пракуратуру Мінскай вобласці. Партыец яшчэ раз просіць праверыць дзейнасць супрацоўнікаў салігорскай дзяржаўтаінспекцыі на прадмет парушэння моўнага заканадаўства ды Канстытуцыі і даць гэтаму прынцыповую ацэнку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства