Бярозаўскія праваабаронцы наведалі палітвязня Юрыя Рубцова
https://spring96.org/be/news/74928
2015
2015-01-01T11:18:48+0300
2015-01-01T11:18:48+0300
2015-01-01T11:18:48+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/rubcou-00.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З 22 снежня гамельчанін Юрый Рубцоў, асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі (пасля ўжывання амністыі), знаходзіцца ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Тут раней адбываў 3-гадовы тэрмін сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец.
Паводле Юрыя Рубцова, зараз ён у статусе беспрацоўнага асуджанага. Пакуль працы, за якую Рубцоў хоча заробак у 600 долараў (сярэдні па Беларусі, як не раз гаварыў Аляксандр Лукашэнка), яму не прапанавалі.
Праваабаронцы і актывісты павіншавалі Юрыя Рубцова і прывезлі прадуктовую перадачу. Наведнікі пажадалі палітвязню хутчэйшага вызвалення.