viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-10-14T10:58:50+0300 2014-10-14T10:58:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: Мільённыя штрафы незалежным журналістам - у Гродне і Магілёве, сяброўства ў незалежным прафсаюзе як прычына для пазбаўлення працы - у Бабруйску, суды над футбольнымі заўзятарамі пасля матчу Беларусь-Україна – у Барысаве, а таксама беспрэцэндэнтная расправа над грамадскім актывістам Паўлам Вінаградавым у Мінску;

“Падзея тыдня”: асноўныя вынікі праваабарончага Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, які праходзіў з 5 па 10 кастрычніка.  

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: наноў абраны старшыняПартыі БНФ Аляксей Янукевіч распавядае пра тэму смяротнага пакарання, ўведзеную ў ранг партыйнай праграмы;

У музычных паўзах прагучаць  кампазіцыі беларускіх выканаўцаў з праекту “Апошні золак”, прысвечанаму праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства