viasna on patreon

Бабруйск: На ТДіА не працягнулі кантракт яшчэ з трыма "свабодаўцамі"

2014 2014-10-07T20:32:30+0300 2014-10-07T20:32:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя бабруйскага завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) працягвае пазбаўляцца ад сябраў пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага. На гэты раз працоўных месцаў пазбавяцца Алег Шаўчэнка, Аляксандр Бенасік і Мікалай Жыбуль. Нагадаем, што зусім нядаўна кантракты таксама не працягнулі з Аляксандрам Варанкіным і Аляксандрам Грамыка.

Мікалаю Жыбулю заставалася дапрацаваць да пенсіі ўсяго два гады. Ён адпрацаваў на ТДіА 30 гадоў, але раптам яго скарацілі "ў сувязі з аптымізацыяй колькасці працоўных". Пры гэтым завод пастаянна рамяшчае аб'яўкі аб пошуку рабочых.

Сябры СПБ звязваюць непрацягненне кантрактаў з прафсаюзнай прыналежнасцю, а таксама з тым, што яны не баяліся адстойваць свае працоўныя правы - гэта вельмі не падабалася дырэктару завода Аляксандру Аграновічу.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства