viasna on patreon

Журналісту “Радыё Рацыя” ў сёмы раз адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі

2014 2014-09-24T15:05:30+0300 2014-09-24T15:05:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/radyjo_racyja.jpg

Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сёмы раз адмовіла журналісту “Беларускага Радыё Рацыя” Віктару Парфёненку ў акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта замежнага СМІ.

Пра гэта журналісту паведамілі ў прэс-службе МЗС. Адпаведныя дакументы журналіст накіраваў яшчэ 16 ліпеня. Гэта была ўжо сёмая спроба Парфёненкі. Усе папярэднія таксама скончыліся адмовамі.

Сам журналіст лічыць дадзенае рашэнне дыскрымінацыйным, скіраваным супраць магчымасці грамадства атрымліваць праўдзівую і рознабаковую інфармацыю на хвалях “Беларускага Радыё Рацыя”.

“Беларускае Радыё Рацыя” і тэлеканал “Белсат”, якія вяшчаюць з тэрыторыі Польшчы, ужо шмат год дабіваюцца афіцыйнай акрэдытацыі сваіх журналістаў у Беларусі, але ўвесь час атрымліваюць адмовы ад беларускага МЗС.

У той жа час міжнародныя журналісцкія арганізацыі ўжо даўно заклікаюць беларускія ўлады скасаваць анахранічны парадак акрэдытацыі, які парушае правы людзей на доступ да інфармацыі.

Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч падчас свайго афіцыйнага візіту ў Мінск 15-16 верасня 2014 г. таксама акэнтавала ўвагу на гэтым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства