viasna on patreon

Магіляўчан запрашаюць на семінар па правах чалавека

2014 2014-09-17T13:17:54+0300 2014-09-17T13:18:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afisza-mahiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Афіша семінара па правах чалавека ў Магілёве

Афіша семінара па правах чалавека ў Магілёве

Як міжнародная салідарнасць змяняе свет да лепшага? Прыходзь на семінар па правах чалавека 27 верасня ў Магілёве, і даведаешся!

  “Калі ўжо нешта рабіць, дык па-вялікім

                 А.І. Б. Стругацкія

Ці ёсць правы чалавека ў Зімбабвэ? Ці існуюць праваабаронцы ў Манголіі? Здаецца, гэта так далёка і ўсё роўна?

Але парушэння правоў чалавека, дзе б яны ні адбываліся - тычацца кожнага. І сачыць за парушэннямі, і мяняць свет да лепшага ў любым пункце планеты можна з дапамогай міжнароднай салідарнасці.

Для жадаючых разабрацца, што ж такое міжнародная салідарнасць і як садзейнічаць яе развіццю, запрашаем на семінар 27 верасня ў Магілёве!

Пра што праграма?

Адукацыйны семінар будзе праходзіць на працягу ўсяго дня, ён падзелены на блокі, і ў вас ёсць магчымасць выбраць, у якіх з іх вы б хацелі паўдзельнічаць. Удзел ва ўсіх блоках не з'яўляецца абавязковым, але пажадана для найлепшага засваення інфармацыі. У выпадку наведвання часткі блокаў магчымая страта інфармацыі.

Правы Чалавека  “на пальцах” (абавязковы блок, але калі вы ўжо прымалі ў ім удзел, калі ласка, адзначце гэта пры запаўненні) – даступна і проста будуць разгледжаны 5 тэзісаў, якія з'яўляюцца асноватворнымі ў праваабарончай адукацыі
Міжнароднай Школы Правоў Чалавека і Грамадзянскіх Дзеянняў.

Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў - у блоку будуць разгледжаны паняцце грамадскай праблемы і грамадскага інтарэсу, чым можна кіравацца для вырашэння праблем свайго горада, рэгіёну і нават краіны, таксама гаворка пойдзе аб розных стратэгіях і тактыках для дасягнення пастаўленых мэтаў.

Грамадзянскі кантроль - што з сябе ўяўляе праваабарончае назіранне і навошта яно, асноўныя прынцыпы, хто такія назіральнікі, расповед пра назірання на судовых працэсах, масавых мерапрыемствах не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.

Гуманітарны антыфашызм (Human Integrity) - зразумела аб складаным, падчас блока можна будзе пагаварыць пра тое, што такое сучасны фашызм і фашызоідныя тэндэнцыі, што можа ім супрацьстаяць у сучасным свеце і як кожны можа працаваць з сабой, каб фашызму ў свеце было менш. Тут жа будзем абмяркоўваць, што такое талерантнасць і ці заўсёды талерантнае паводзіны з'яўляецца адказам сучасным выклікам чалавецтва.

Прагляд фільма (“Убить дракона”) і дыскусія пра тое, хто такія цмакі, што з імі рабіць і як прыняць ўнутраных цмакоў.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя незалежна ад узросту, сацыяльнага стану, веравызнання і г.д.

Дзе і калі?

Семінар адбудзецца 27 верасня (субота). Семінар пройдзе з 10.00 да 21.00 Дакладнае месца правядзення будзе паведамленае адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы.

Анлайн-заяўку
запаўняйце тут.

Дэдлайн падачы заявак 23 верасня ўключна.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

«Правы Чалавека «на пальцах» - сталая навучальная праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі. Праграма з’яўляецца часткайМіжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

Далучайцеся да насВконтакте,Facebook,Twitter,Instagram, Youtube.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства