Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
https://spring96.org/be/news/73182
2014
2014-09-16T11:55:30+0300
2014-09-16T11:55:30+0300
2014-09-16T11:57:45+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кожны аўторак у 22:00 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: новыя факты ціску на палітвязня Мікалая Стакевіча; прэвентыўныя затрыманні і арышт актывістаў “Змены” напярэдадні дня горада Менска.
“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: гутарка са старшынёй Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком з нагоды візіту ў Беларусь Генеральнага сакратара Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Шаран Бароу.
У музычных паўзах будуць гучаць песні Алеся Камоцкага.