viasna on patreon

Баранавічы: пададзена заява на правядзенне пікета з нагоды прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

2014 2014-07-01T23:01:37+0300 2014-07-02T22:10:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suverenitet-deklaracija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія грамадскія актывісты і прадстаўнікі палітычных партый Рыгор Грык, Вячаслаў Болбат і Сяргей Гоўша 1 ліпеня падалі заяву ў гарвыканкам на правядзенне пікета з нагоды 24-х угодкаў прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. У заяве ўказваеццаа, што 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, але сёння мала ўзгадваецца гэта падзея, і заяўнікі хочуць нагадаць жыхарам горада Баранавічы аб асноўных ідэях гэтай Дэкларацыі.

Запланавана, што ў пікеце возьмуць удзел каля 10 чалавек, і адбудзецца ён у старым парку горада па вуліцы Камсамольскай.

Да заявы прыкладзены пісьмовыя абавязацельствы Рыгора Грыка, Вячаслава Болбата і Сяргея Гоўшы, а таксама копіі заяў ў ЖКГ, гарадскую паліклініку і ГАУС.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства