viasna on patreon

У Баку крытыкавалі афіцыйны Менск за палітвязьняў

2014 2014-07-01T15:17:15+0300 2014-07-01T15:17:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abse.jpg

Два камітэты Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ прынялі рэзалюцыі па Беларусі.
Камітэт па дэмакратыі і правах чалавека уключыў у рэзалюцыю заклік да неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на кіраўніка працоўнай групы ПА АБСЭ па Беларусі Крысьціяна Хольма.

Хольм лічыць, што адпаведны пункт мусіць заўжды ўносіцца ў гэтую рэзалюцыю да моманту ягонага выкананьня.

Папраўка ў рэзалюцыю Палітычнага камітэта выяўляе заклапочанасьць «дэфіцытам дэмакратычных палітычных інстытутаў і адсутнасьцю дэмакратычнага прагрэсу ў Беларусі».

Сэсія ПА АБСЭ адбываецца ў БАК з 28 чэрвеня па 2 ліпеня. Беларусь прадстаўляюць намесьнік старшыні Платы прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі, член пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валянціна Леаненка, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыяльнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Ўладзімер Сянько.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства