Міліцыя затрымлівае нават за малюнкі на асфальце
https://spring96.org/be/news/7170
2007
2007-06-21T10:00:00+0300
2007-06-21T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Салігорску 19 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя маладафронтавец Зьміцер Карноў і сябра АГП Уладзімір Лемеш.
Салігорскія маладзёны вырашылі выказаць свае пачуцьці да Беларусі і Міру з дапамогай каляровых крэйдаў на асфальце ў цэнтры горада. Гэтае дзеяньне насцярожыла міліцыянтаў, што праходзілі міма. Убачыўшы малюнак бел-чырвона-белага сьцяга супрацоўнікі і затрымалі вышэйзгаданых хлопцаў, прынамсі, цалкам супрацьпраўна. Карнова і Лемеша даставілі ў міліцэйскі пастарунак, дзе ў іх узялі тлумачэньні. Як паведамляе прэс-служба МФ, праз паўгадзіны юнакоў вызвалілі.