Сябры Мікалая Дземідзенкі не выключаюць, што ён прэвэнтыўна затрыманы
Працяглычаснямасувязіз аднымзь лідэраў «Маладогафронту» МікалаемДземідзенкам, якінапярэдаднівыказваўапасеньні, штоягохочуцьпрэвэнтыўнаарыштавацьперадчэмпіянатамсьветупа хакеі. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла актывістка Наста Дашкевіч.
«Ён патэлефанаваў аднаму з нашых калег і сказаў, што яго зьбіраюцца затрымліваць. Мусіў адзваніцца, калі ўдасца гэтага пазьбегнуць. Але зараз не магу зь ім зьвязацца, і ён ніяк не выходзіць на сувязь. Таму не выключаем, што яго ўсё ж прэвэнтыўна „забралі“ перад чэмпіянатам».
Паводле Насты Дашкевіч, зараз маладафронтаўцы правяраюць месцазнаходжаньне яшчэ некалькі сваіх калегаў, якія таксама чамусьці аказаліся «недасяжнымі».
Больш за тыдзень у ізалятары на Акрэсьціна знаходзіцца сустаршыня «Маладога фронту», былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч, якога арыштавалі на 25 сутак нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі й парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду. На волю Дашкевіч мусіць выйсьці 19 траўня.