Чарговая спроба вербоўкі сябра Партыі БНФ Эдуарда Зелянкова
https://spring96.org/be/news/7066
2007
2007-06-06T10:00:00+0300
2007-06-06T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра Партыі БНФ са Жлобіну Эдуарда Зелянкова на працягу некалькіх месяцаў выклікалі ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Хлопец навучаецца ў Вільні, у ЭГУ. Па звестках прэс-службы партыі, апошняя размова Эдуарда з супрацоўнікам КДБ Коласавым Андрэем Васільевічам адбылася ўчора.
"Супрацоўнік КДБ Коласаў Андрэй Васільевіч сыстэматычна распытваў мяне пра навучаньне ў ЭГУ, пра Малады фронт, у склад якога я раней уваходзіў, пра дэмакратычныя сілы, пра канкрэтных асобаў у тым ліку з Маладога фронту. Зараз ён фактычна папрасіў мяне "зьліваць" інфармацыю пра ЭГУ".
Нагадаем, што гэта ўжо ня першая спроба вярбоўкі актывістаў Партыі і моладзі БНФ супрацоўнікамі Камітэту дзяржбясьпекі.