viasna on patreon

Магілёўскія донары атрымалі адказ з Палаты прадстаўнікоў на калектыўную скаргу

2007 2007-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня камісіі ў працы, сацыяльнай абароне, справах вэтэранаў ды інвалідаў Камянецкі паінфармаваў заяўнікаў, што прапановы гэтай камісіі захаваць льготы для асобных катэгорыяў грамадзянаў у закон аб ільготах не ўвайшлі.

З адказу вынікае, што неўзабаве паўстане рабочая камісія, якая вызначыць умовы для аказаньня сацыяльнай дапамогі найбольш неабароненым людзям, паведаміла Радыё Свабода.

Лідэр магілёўскага нефармальнага аб’яднаньня донараў Ігар Каваленка заявіў, што адказ дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на калектыўную скаргу донараў — звычайная адпіска, якая не паўплывае на намер правесьці акцыю пратэсту.

Папераджальны тыднёвы страйк донараў плянуецца пачаць 20 чэрвеня. Да акцыі пратэсту ўжо выказалі намер далучыцца больш за сто донараў, зазначыў спадар Каваленка.

Сваю скаргу донары накіравалі ў Палату прадстаўнікоў да разгляду закону аб адмене льготаў — яшчэ 19 траўня. 22 траўня дэпутаты яе атрымалі. 23 траўня гэты закон Палата прадстаўнікоў амаль аднагалосна зацьвердзіла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства