viasna on patreon

5 чэрвеня ў Менску адбыўся пікет-перфоманс у абарону права на свабоду сумленьня

2007 2007-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікет-перфоманс у абарону права на свабоду сумлення і супраць пераследу вернікаў прайшоў у Менску каля будынку Камітэта па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў, што на вуліцы Камуністычнай. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”Аляксей Шэін.

У акцыі ўдзельнічалі пяць чалавек. Цэнтральнай фігурай пэрфомансу была дзяўчына, апранутая ў белую кашулю, з завязанымі рукамі. На шыі ў яе была шыльда са словамі “Я веру!”. Вакол стаялі два чалавекі ў чорным адзенні.

Пэрформанс доўжыўся 10 хвілінаў і прайшоў без затрыманняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства