viasna on patreon

Спыненыя крымінальныя справы супраць Дзяніса Дзянісава і Тацяны Елавой

2007 2007-05-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супраць Дзяніса Дзянісава і Тацяны Елавой была заведзеная крымінальная справа паводле артыкула 342 КК РБ за арганізацыю дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе. Падзеі, паводле якіх была заведзеная крымінальная справа, адбыліся ў Віцебску 16–17 чэрвеня мінулага году. Тады ў горадзе быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг, зьявіліся расцяжкі і графіці са словам "Бунт".

16 лютага сябра АГП Дзяніс Дзянісаў быў затрыманы ў Гомелі, затым перавезены ў Віцебск, дзе два месяцы правёў ў СІЗА. З-пад варты актывіста адпусьцілі 11 красавіка пад грашовы заклад памерам 500 базавых велічынь (больш за 15 з паловай мільёнаў рублёў), сабраны прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці.

Цяпер, як паведаміў адвакат Дзяніса, крымінальная справа супраць яго і Тацяны Елавой спыненая з-за адсутнасьці складу злачынства, аднак пакуль адпаведны дакумент яшчэ не артыманы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства