viasna on patreon

Каля будынка Савецкага суду міліцыя затрымала актывістаў Міхаіла Пашкевіча і Андрэя Ігнатовіча

2007 2007-05-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёна Менска праходзіць працэс па справе актывістаў “Маладога Фронту”. Каля будынка суду на Лагойскім тракце цяпер знаходзяцца каля 200 чалавек. Людзі трымаюць у руках партрэты падсудных, плакаты. Моладзевыя актывісты скандуюць: “Свабоду!”, “Жыве Беларусь!”.

У залу суду пусцілі толькі адвакатаў, журналістаў і прадстаўнікоў замежных амбасад. Будынак ачэплены супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП).

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, прыкладна ў 12-20 міліцыя затрымала актывістаў Міхаіла Пашкевіча і Андрэя Ігнатовіча (партыя моладзі БНФ), якія адыйшліся ад будынку суду.

Нагадаем, што крымінальная справа супраць Змітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага, і Насты Палажанкі ўзбуджаная за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі па артыкуле 193-1 КК РБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства