На Акрэсціна не прынялі перадачу для затрыманых жыхароў Гомеля, якія пікетавалі амбасаду РФ
https://spring96.org/be/news/69729
2014
2014-03-12T18:34:49+0300
2014-03-12T18:34:49+0300
2014-03-12T18:34:49+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/cip-akrescina.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябар Зміцера Карашкова і Станіслава Була, якія адбываюць зараз арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, не змог перадаць маладым людзям перадачу. Адміністрацыя ЦІП адмовілася прыняць неабходныя прадметы гігіены (туалетную паперу, зубную пасту, мыла), ваду і сок ад сябра затрыманых, жыхара Гомеля Паўла. «Спачатку у ЦІП адказалі, што наогул такіх затрыманых няма ў іх. Я настойваў. Тады адміністрацыя спыталася – за што яны адбываюць пакаранне. Калі я сказаў, што за пікет, яны адмовіліся прыняць перадачу. Аргументавалі гэта тым, што перадачы прымаюцца толькі ад блізкіх родзічаў», - пракаментаваў Павел.
Ён лічыць, што такім чынам адміністрацыя ЦІП парушае правы затрыманых, і робіць усё, каб не было ніякіх праяў салідарнасці.