viasna on patreon

Бабруйскую журналістку хочуць прыцягнуць за акцыю, якую яна асвятляла

2014 2014-03-12T14:07:24+0300 2014-03-12T14:07:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyia.jpg

6 сакавіка журналістка «Бобруйского курьера» Марына Маўчанава асвятляла антываенны пікет. 11 сакавіка яна атрымала позву як асоба, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

Журналістка на заданне галоўнага рэдактара газеты скіравалася асвятляць пікет супраць вайны ва Украіне. Яго ладзілі ў Бабруйску мясцовыя актывісты, якія перад гэтым падавалі афіцыйную заяўку ў гарвыканкам.

Пікет быў малалюдным — з двух чалавек. Праходзіў ён мірна. Спачатку пікетоўцы трохі пастаялі з папяровай расцяжкай «Мы супраць вайны» ля стадыёна на вуліцы Урыцкага. Пазней прайшліся з ёй два кварталы па тратуары. На гэтым усё і скончылася. Але праз некалькі кварталаў аднаго з пікетоўцаў дагнала машына патрульна-паставой службы.

Міліцыянты папрасілі яго растлумачыць, што адбываецца, назваць сваё прозвішча. Актывіст паказаў плакат, патлумачыў, што нічога ўжо не адбываецца, і сышоў дадому, не назваўшы сябе. За гэтымі падзеямі назірала і фіксавала іх журналістка «Бобруйского курьера» Марына Маўчанава.

Увечары яна падрыхтавала матэрыял, які затым быў размешчаны ў «Бобруйском курьере».

А ў аўторак, 11 сакавіка, ёй патэлефанаваў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Бабруйскага гарвыканкама маёр міліцыі Сяргей Рудзько і запатрабаваў з'явіцца да яго для складання пратаколу.

Марына Маўчанава прапанавала выслаць ёй позву, што маёр Рудзько і зрабіў. У позве журналістка пазначаная як асоба, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс; указаны артыкул адміністратыўнага кодэксу – 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства