viasna on patreon

Еўрапарламент: Інфармацыя пра 11 беларускіх палітвязняў не з'яўляецца афіцыйнай

2014 2014-03-12T14:02:20+0300 2014-03-12T14:02:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/euraparlament1.jpg

Інфармацыя аб тым, што Еўрапарламент лічыць палітычнымі вязнямі 11 беларускіх грамадзян, абвешчаная кіраўніком дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Філіпам Качмаракам, не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй Еўрапарламента, заявіла БелаПАН памочнік Качмарака Сільвія Фодар.

«Я б хацела зрабіць удакладненне наконт заявы адносна палітзняволеных у Беларусі, — адзначае Фодар. — Лічба «11», якая згадвалася ў папярэднім каментарыі, называецца некаторымі няўрадавымі арганізацыямі і не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй Еўрапарламента».

Раней на просьбу БелаПАН пракаментаваць сітуацыю з офіса Філіпа Качмарака паступіў адказ, у якім гаварылася: «афіцыйная колькасць палітзняволеных — 11». Пры гэтым падкрэслівалася, што без вызвалення палітзняволеных «адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю не палепшаюць». Тым не менш, падкрэсліла памочнік Качмарака, «фактам з'яўляецца тое, што Еўрапарламент заклікае да вызвалення ўсіх палітвязняў».

Беларускія праваабаронцы лічылі палітвязнямі 11 чалавек: Мікалая Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Мікалая Аўтуховіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Андрэя Гайдукова, Васіля Парфянкова, Уладзіміра Яроменка (быў вызвалены 11 сакавіка), Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенку. Што тычыцца апошніх двух — актывістаў анархісцкага руху Васьковіча і Пракапенкі — то праваабаронцы адзначаюць: у іх дзеяннях бачны прыкметы правапарушэння, але суд несправядліва кваліфікаваў іх дзеянні і вынес празмернае пакаранне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства