Насту Азарку выклікалі ў пракуратуру
https://spring96.org/be/news/6961
2007
2007-05-25T10:00:00+0300
2007-05-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістку незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насту Азарку выклікаюць на допыт у Менскую абласную пракуратуру, паведамляе Радыё Свабода.
У пазове пазначана, што 28 траўня яе будуць дапытваць у якасьці сьведкі. Наста Азарка фігуруе ў новай крымінальнай справе, распачатай КДБ супраць рэгіянальных актывістаў “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Павал Севярынец не выключае, што выклікі ў пракуратуру на панядзелак могуць атрымаць яшчэ некалькі актывістаў арганізацыі. Ён мяркуе, што такім чынам улады разьлічваюць запалохаць моладзь і паменшыць колькасьць людзей каля будынку суду Савецкага раёну Менску, калі пачнецца суд над маладафронтаўцамі.