viasna on patreon

У Рэчыцы спалохаліся выступу па радыё дэмакратычнага кандыдата

2014 2014-03-04T17:02:25+0300 2014-03-04T17:02:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybary23.03.2014.jpg

Рэчыцкае раённае радыё “Дняпровец” не пагаджаецца без цэнзуры прапускаць у эфір зварот да выбарцаў кандыдата ў дэпутаты райсавета, прадпрымальніка, рэгіянальнага каардынатара кампаніі “Гавары праўду”Алега Шабетніка.

 

“Запісаць на радыё мяне запісалі, але папярэдзілі, што аддадуць у раённую выбарчую камісію, а тая – у Цэнтрвыбаркам. Будуць шукаць нейкія парушэнні.

У сваім выступе я распавёў пра “Народны рэферэндум”, ініцыяваны кампаніяй “Гавары праўду”, БНФ і рухам “За свабоду”,  пра выбарнасць старшыняў выканкамаў, а таксама прэзідэнта – не больш як два тэрміны. Распавядаў і пра вяртанне да бясплатнай адукацыі. Відаць, гэта ўсё і палохае і радыё, і выбарчыя камісіі”, – сказаў службе маніторынга ГА “БАЖ” кандыдат у дэпутаты Рэчыцкага райсавета Алег Шабетнік.

Дарэчы, апрача райсавета, Шабетнік вылучаўся і кандыдатам у дэпутаты Гомельскага аблсавета па Холмецкай выбарчай акрузе №52. Аднак камісія не зарэгістравала яго, і цяпер у згаданай акрузе, дзе адзіным кандыдатам засталася начальніца абласной падатковай інспекцыі, выбары будуць праходзіць на безальтэрнатыўнай аснове.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства