viasna on patreon

Радыё Свабода праводзіць онлайн-канферэнцыю з маладафронтаўцам Аляксеем Янушэўскім

2007 2007-05-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня а 13-й гадзіне паводле менскага часу на сайце "Свабоды" пачалася онлайн-канфэрэнцыя з актывістам “Маладога фронту” Аляксеем Янушэўскім, які знаходзіцца ў Чэхіі і днямі заявіў пра намер прасіць палітычны прытулак.

Аляксея Янушэўскага, а таксама Насту Палажанку, Барыса Гарэцкага, Алега Корбана і Зьмітра Хведарука вінавацяць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Судовы працэс пачнецца ў судзе Савецкага раёну Менску 28 траўня а 10-й раніцы.

У інтэрвію “Свабодзе” Аляксей Янушэўскі сказаў:

“Я зьехаў зь Беларусі ў канцы красавіка. На рашэньне ад'ехаць паўплывала тое, што цяпер у Беларусі рэжым пачаў мэтанакіраваную вайну супраць дэмакратычнае беларускае моладзі, супраць “Маладога фронту”. І, на вялікі жаль, на сёньняшні момант мы можам прайграць гэтую вайну. З пункту гледжаньня таго, што ў рэжыму хопіць карнікаў, гатовых нават крывавым тэрорам спыніць моладзевы супраціў. У такой сытуацыі стаіць пытаньне аб тым, каб супрацьстаяць гэтым рэпрэсіям усімі магчымымі сродкамі.

Мэтаю КДБ, на чале са спадаром Сьвістуном, які пачаў гэты тэрор, зьяўляецца зьнішчэньне “Маладога фронту” як найбольш уплывовай моладзевай арганізацыі Беларусі. Ужо цяпер, як вядома, супраць сямі маладафронтаўцаў заведзеныя крымінальныя справы. Сьпіс, на вялікі жаль, магчыма, будзе яшчэ большы. І гэта тычыцца ня толькі “Маладога фронту”.

Сваіх дзеяньняў я не зьбіраюся неяк апраўдваць ці тлумачыць. Бо крытыкаваць мяне могуць толькі сябры “Маладога фронту”, якія знаходзяцца пад крымінальным перасьледам. Тыя функцыі ў інфармацыйным кірунку, якія я выконваў на Бацькаўшчыне, буду цалкам выконваць і за мяжою.

Заклікаю ўсіх неабыякавых людзей прыйсьці 28-га траўня ў 10:00 на Лагойскі тракт, 3 (суд Савецкага раёну Менску), бо толькі грамадзкая салідарнасьць можа спыніць гэтыя рэпрэсіі. Вельмі прашу ўсіх беларусаў абараніць маладафронтаўцаў і не пакідаць беларускую моладзь сам-насам са злачынцамі, у руках якіх усе карныя органы краіны. Жыве Беларусь! “Маладога фронту” не спыніць! Беларусі ня зьнішчыць!”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства