viasna on patreon

Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец – на волі

2007 2007-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускія палітвязні Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец датэрмінова вызваленыя. Тэрмін пакарання палітыкаў – абмежаванне свабоды ў выглядзе выпраўленчых прац – мінае ўлетку гэтага года. Аднак улады вырашылі вызваліць вязняў сумлення некалькімі месяцамі раней. Першымі на свабодзе Мікалая Статкевіча сустракалі каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка і лідэр моладзевага цэнтра “Волат” Зміцер Бародка.

Севярынца вызвалілі з фармулёўкай “за прыкладныя паводзіны”, Статкевіча – “за адсутнасць парушэнняў дысцыпліны цягам 22 месяцаў”. У інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97 абодва палітыкі заявілі, што іх вызвалілі з прычыны таго, што Беларусі пагражае ўзмацненне санкцый Захаду, у тым ліку пазбаўленне гандлёвых прэферэнцый ЕЗ, з прычыны парушэнняў правоў чалавека. Безумоўным патрабаваннем міжнароднай супольнасці было вызваленне палітвязняў.

“Вядома, я не павініўся. Перад гэтым рэжымам не ў чым каяцца. Я так разумею, быў проста дадзены загад нас вызваліць. Звязанае гэта, верагодна, з галасаваннем па адмене прэферэнцый, якое неўзабаве адбудзецца. Так што маё вызваленне было палітычна наканаванае і не мае дачынення да правасуддзя”, – заявіў Павел Севярынец.

“Суд завяршыўся вельмі хутка. Мне заявілі, што я вызвалены за адсутнасць парушэнняў дысцыпліны. Я не задаволены такім ходам справы. Праз два месяцы мінае тэрмін майго пакарання. Да таго ж, калі прытрымлівацца правілаў УДВ, мяне павінны былі вызваліць даўным-даўно. Суддзю, дарэчы, таксама здзівіла, што мяне толькі цяпер рэкамендуюць вызваліць”, – заявіў Мікалай Статкевіч прэс-цэнтру Хартыі’97.

Неўзабаве палітыкі маюць намер правесці прэс-канферэнцыі. Вядома, што Павал Севярынец падрабязна распавядзе пра свае планы заўтра, у 11.00 на Управе БНФ.

Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч і моладзевы лідэр Павал Севярынец былі прысуджаныя да двух гадоў абмежавання волі за арганізацыю ўвосень 2004 года акцый пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў рэферэндуму, які дазволіў Лукашэнку балатавацца ў прэзідэнты неабмежаваную колькасць разоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства