viasna on patreon

Бабруйск: месцы для перадвыбарчай агітацыі нешматлікія і нязручныя

2014 2014-02-13T13:58:44+0300 2014-02-13T13:58:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazyr-agit-stend-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На тэрыторыі Леніскага раёна кандыдатам ці іх давераным асобам можна будзе традыцыйна агітаваць на адкрытых пляцоўках, прылеглых да футбольнага поля дзіцяча-юнацкай спартовай школы "Белшына", па адрасе Урыцкага-76а. Гэта далёка не шматлюднае месца, якое знаходзіцца ў ціхім закутку горада. Да таго ж фармулёўка "прылеглая да поля пляцоўка" можа азначаць толькі тое, што кандыдатам давядзецца прайсці за плот, дзе яны апынуцца нібыта ў клетцы. Адметна, што на ўвесь вялікі Ленінскі раён яго адміністрацыя вызначыла толькі гэтае адно, няўдалае месца.

У якасці памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, а таксама для перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюць выбаршчыкі, чыноўнікі таксама абралі два традыцыйныя месцы: актавую залу Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (Чангарская-79б) і глядацкую залу Цэнтра культуры і вольнага часу (завулак Пяшчаны-22). Звычайна выбаршчыкам даводзіцца вельмі доўга тлумачыць, дзе знаходзяцца гэтыя будынкі.

Для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў вызначаныя інфармацыйныя стэнды на ўчастках для галасавання і ў шасці ЖЭУ, якія знаходзяцца па адрасах: Горкага-41, Лібкнехта-64, Коўзана-5, Леніна-61, Мінская-105, завулак Тухачэўскага-2б. Таксама агітацыйныя матэрыялы дазволена размяшчаць на інфастэндах прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў, але толькі з дазволу кіраўніцтва. Звычайна кіраўнікі дзяржаўных устаноў пабойваюцца даваць такія дазволы дэмакратам.

А за тым, каб кандыдаты не агітавалі, ці не наляпілі ўлёткі дзе не трэба, будзе сачыць цэлае войска пільных наглядчыкаў з міліцыі, камунальнікаў, ідэолагаў і супрацоўнікаў адміністрацыі раёна (у Першамайскім раёне - аналагічна).

Адміністрацыя Першамайскага раёна пайшла яшчэ далей і вызначыла ўсяго адно памяшканне для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі -- актавую залу Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Спартовая база ўсё таго ж футбольнага клуба "Белшына" абраная месцам для правядзення вулічных сходаў. База знаходзіцца па адрасе Ульянаўская-94а -- фактычна на ўскрайку лесапарка, блізкага да выезда з горада.

Для друкаваных матэрыялаў чыноўнікі вызначылі ўсё тыя ж інфастэнды на выбарчых участках і сямі ЖЭУ, якія размешчаныя па адрасах: Арлоўскага-27, Гарэліка-4, Ракасоўскага-78, Лынькова-12, Арджанікідзэ-42, бульвар Прыбярэзінскі-21, 50 год ВЛКСМ-19. Таксама ў спіс дадалі рэкламныя шчыты на скрыжаванні вуліц Батава і праспекта Будаўнікоў, на канцавым прыпынку аўтобуса №18 (6-ы мікрараён), прыпыначную пляцоўку на скрыжаванні вуліц Ульянаўская і Арджанікідзэ, прыпыначную пляцоўку па вуліцы Ракасоўскага (аўтакааператыў), прыпыначны пункт "Кісялевічы".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства