Затрыманы моладзевы актывіст Сяргей Клюеў
https://spring96.org/be/news/6874
2007
2007-05-18T10:00:00+0300
2007-05-18T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 17 траўня ў Менску быў затрыманы міліцыянтамі моладзевы актывіст Сяргей Клюеў. У Сяргея знойдзены налепкі з заклікам удзельнічаць у моладзевай акцыі супраць адмены ільгот 20 траўня.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, на 18 траўня заяўнікі моладзевай акцыі Алесь Каліта, Тацяна Гацура, Барыс Гарэцкі, Мікіта Красноў, Яўген Іванюк запрошаны на 17 гадзін у ГУВД Менгарвыканкама. Верагодна, з імі будзе праведзена прафілактычная гутарка аб адказнасці за магчымыя парушэньні грамадскага парадку.
Нагадаем, што Менгарвыканкам адмяніў правядзеньне студэнцкага мітынгу 20 траўня ў Парку дружбы народаў, тады ў адказ аргкамітэт зьмяніў фармат правядзеньня акцыі. У гэты дзень тут будзе ладзіцца талака па ўпарадкаваньню тэрыторыі парку.