Затрыманага ў Горадні актывіста выпусьцілі з пастарунку
https://spring96.org/be/news/6873
2007
2007-05-18T10:00:00+0300
2007-05-18T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Швед, затрыманы ў Горадні на Савецкай плошчы з фотаапаратам і двухручнай пілой, 17 траўня напісаў у пастарунку “тлумачальную” і быў адпушчаны, паведамляе Радыё Свабода.
Яго прымусілі выдаліць кадры, зробленыя на плошчы. А 19-й гадзіне моладзь мелася зладзіць экалягічны флэш-моб, накіраваны супраць высяканьня ў горадзе дрэваў. Інфармацыя пра гэта была зьмешчаная ў інтэрнэце.
Міліцыянты фактычна не дазволілі распачаць флэш-моб. Яны ў рэзкай форме забаранілі рабіць фотаздымкі. Афіцэраў найбольш турбавала, каб не фатаграфавалі іх саміх.