Мікалай Статкевіч здолеў перадаць на волю свае віншаванні са святам
Словы Мікалая Статкевіча перадала яго жонка, Марына Адамовіч.
Яна паведаміла, што ў аўторак палітвязень здолеў патэлефанаваць родным.
Гэта - сапраўдны падарунак, такі маленькі цуд на Каляды, - тэлефанаванне з турмы, - сказала Марына Адамовіч. - Мікалай распавёў, як сустракаў Новы год. Яны з суседам нават зладзілі святочную вячэру, якая складалася з «салаты», як сказаў Мікалай, з «адборных кавалкаў» той самай варанай з вантробамі кількі, якую ў турме выдаюць на вячэру, і «торціка» з печыва. Да таго ж, ім выдалі галінку ялінкі. Так што, да свята яны падрыхтаваліся.
Ён прасіў перадаць віншаванні з светлым святам Раства Хрыстова сябрам і аднадумцам, тым, хто яго падтрымлівае, усім добрым людзям, а таксама падзякаваць тым, хто павіншаваў яго і іншых палітвязняў за падтрымку, якая вельмі сагравае.