viasna on patreon

Збор подпісаў лекараў хуткай дапамогі да Лукашэнкі вымушана спынены

2014 2014-01-08T11:52:46+0300 2014-01-08T11:52:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hutkaja.jpg

Ініцыятарам звароту да Лукашэнкі ўдалося сабраць 5 114 подпісаў пад патрабаваньнямі аб сацыяльнай абароне лекараў хуткай дапамогі.

ПасьлядвухдзёнактыўнагазборуподпісаўуінтэрнэцеініцыятарпэтыцыіАляксейІпатаўзаявіў:

«На жаль, мы вымушаныя закрыць пэтыцыю. Дзякуй, што падтрымлівалі нас!»

Прычыны спынення кампаніі пакуль не пададзеныя.

Сярод іншага, падпісанты пэтыцыі прапанавалі

• абавязковае гарантаваньне бясьпекі супрацоўнікаў хуткай мэдычнай дапамогі;

• страхаваньне ад няшчасных выпадкаў і сацыяльныя гарантыі, аналягічныя тым, якiя маюць вайскоўцы і ратавальнікi;

• павысіць аклады мэдычнаму пэрсаналу хуткай дапамогі;

• усталяваць прыярытэт машынаў хуткай мэдычнай дапамогі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства