БУНТ правёў акцыю “STOP БРСМ” у БНТУ
Актывісты БУНТу ў межах кампаніі правялі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце гумарыстычную акцыю "STOP БРСМ" з мэтай: высмеяць амаральныя якасці чальцоў гэтай арганізацыі.
На дзвярах галоўнага офіса БРСМ БНТУ, а таксама на шыльдзе БРСМ ў адным з карпусоў універсітэта былі прымацаваныя дзіцячыя лялькі з шыльдамі "Гонар", "Сумленне", "Свабода". Вакол шыі кожнай лялькі быў завязаны БРСМаўскі гальштук, на якім яны і былі "павешаныя".
Па меркаванні актывістаў БУНТу, гэта сімавлізавала здзек праўладнай арганізацыі над святымі для кожнага нармальнага чалавека паняткамі.
Акрамя таго, актывісты заляпілі універсітэт і наваколле налепкамі "Сдай друга и получи зачёт автоматом" і "Живи веселей, стучи на друзей”.
Прэс-цэнтр руху супраціву БУНТ паведамляе, што акцыя выклікала вялікі рэзананс сярод студэнтаў БНТУ. Яны нават фатаграфаваліся на фоне лялек і прасілі даць ім налепак.