viasna on patreon

У Быхаве да адказнасці прыцягнуць яшчэ аднаго міліцыянта

2013 2013-12-12T18:18:01+0300 2013-12-12T18:18:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама даручыла начальніку Быхаўскага РАУСа прыцягнуць да адказнасці начальніка аддзела аховы правапарадка і прафілактыкі Архіпенку за недастатковы кантроль за працай сваіх падначаленных пры вядзенні адміністрацыйнага працэса і падрыхтоўкі справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Такі адказ атрымаў жыхар вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Аляксандр Шачанок ад начальніка ўпраўлення аховы правапарадка і прафілактыкі Зайцава.

Трэба адзначыць, што дагэтуль участковы інспектр міліцыі Стэльмахоў ужо атрымаў дысцыплінарнае спагнанне ў выглядзе вымовы.

Незадаволены тым, што да такой мяккай адказнасці быў прыцягнуты ўсяго адзін міліцыянт, Аляксандр Шачанок напісаў скаргу ў МУС УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Нагадаем, што праз халатнасць міліцыянта Стальмахова не атрымалася прыцягнуць да адказнасці суседа Аляксандра Шачанка Аляксандра Лашкова. Апошні на фоне асабістай непрыязні збіў Шачанка, сустрэўшы яго ў лесе патрапіўшай пад руку металічнай трубой. Міліцыянт жа парушыў двухмесячныя тэрміны перадчы матэрыялаў адміністрацыйнай справы ў суд, у выніку чаго суд не стаў разглядаць дадзеную справу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства