viasna on patreon

У Брэсце адбыўся “круглы стол” з нагоды Дня правоў чалавека (фота)

2013 2013-12-10T23:22:00+0300 2013-12-11T08:09:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-stol-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзел у мерапрыемстве ўзялі праваабаронцы, сябры палітычных партый, грамадскіх арганізацый, незалежных прафсаюзаў і прадастаўнікі СМІ.

Як адзначалася падчас “круглага стала”, паводле меркаванняў праваабаронцаў, за апошні год сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значана пагоршылася. Пра гэта сведчыць і тое, што павялічылася колькасць палітычных вязняў, а таксама адбываўся працяг рэпрэсій у дачыненні да актывістаў грамадскіх арганізацый і палітычных партый, незалежных журналістаў.

Асобная частка “круглага стала” была прысвечана сітуацыі са свабодай слова ў краіне, пра што падрабязна распавёў кіраўнік Брэсцкага аддзялення ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алег Супрунюк. Паводе яго меркавання, прадстаўнікі СМІ сутыкаюцца з вялікімі складанасцямі пры выкананні сваіх прафесійных абавязкаў, бо доступ да інфармацыі абмежаваны, пра што сведчыць і той факт, што толькі 11 з 13-ці вядомых друкаваных незалежных выданняў, што выдаюцца ў рэгіёнах Беларусі, маюць акрэдытацыю пры мясцовых органах дзяржаўнага кіравання. Акрамя таго, шэраг незаленжных СМІ пазбаўленыя магчымасці ладзіць падпіску праз дзяржаўнае прадпрыемства “Белпошта” і распаўсюджвацца праз сістэму “Белсаюздрук”.

Алег Супрунюк таксама нагадаў, што Беларусь стабільна займае невысокія месцы ў рэйтынгах міжнародных арганізацый, якія адсочваюць сітуацыю са свабодай слова. Так, паводле справаздачы праваабарончай арганізацыі Freedom House па выніках 2012 года, наша краіна атрымала адзнакі, што дазваляюць ёй знаходзіцца паміж 90 і 100 месцамі. “Мы прызвычаіліся лічыць сябе еўрапейскай дзяржавай, але калі браць стан са свабодай слова, дык нашымі суседзямі ў рэйтынгу з’яўляюцца Экватарыяльная Гвінея, Эрытрея, Іран, Куба, Узбекістан, Туркменістан і Паўночная Карэя”, - адзначыў старшыня Брэсцкай філіі ГА “БАЖ”.

Падчас “круглага стала” ўдзельнікі мерапрыемства таксама ўзгадвалі праблемы, з якімі сутыкаюцца прафсаюзныя арганізацыі пры абароне правоў працоўных, пераслед грамадзян за іхнія палітычныя перакананні і іншыя пытанні, што не губляюць сваю актуальнасць у цяперашняй сітуацыі ў Беларусі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства