Праваабаронцы назвалі лаўрэатаў году
Сёлета намінантамі былі:
— Журналіст году — Генадзь Барбарыч (Радыё Рацыя), Валер Каліноўскі (Радыё Свабода) і праграма «Маю права» (Белсат);
— Праваабаронца году — Андрэй Бандарэнка(«Плятформа») , Тамара Сяргей (грамадзкая ініцыятыва «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры»), Леанід Судаленка (юрыст, Гомель);
— Адвакат году — Гары Паганяйла (БХК).
Лепшым адвакатам названы Гары Паганяйла, праваабаронцам - Андрэй Бандарэнка, журналістам - праграма "Маю права".
Лаўрэаты ў 2012 годзе:
— журналіст году - Андрэй Пачобут;
— адвакаты году - Аліна Шостак і Альвіна Дрыго;
— праваабаронца году - Любоў Кавалёва.
Лаўрэаты ў 2011 годзе:
— журналісты году Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін;
— адвакаты году - Дар’я Ліпкіна і Марына Кавалеўская;
— праваабаронца году - Алесь Бяляцкі.