viasna on patreon

Зьміцер Дашкевіч скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня на Акрэсьціна

2013 2013-11-11T11:06:05+0300 2013-11-11T11:45:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkievich-2013.jpg
Зміцер Дашкевіч. Фота svaboda.org

Зміцер Дашкевіч. Фота svaboda.org

11 лістапада сустаршыня «Маладога фронту»Зьміцер Дашкевіч паскардзіўся ў пракуратуру Менску. Дашкевіч просіць праверыць, ці адпавядаюць стандартам умовы ўтрыманьня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна.

Моманты, якія абурылі Зьмітра Дашкевіча:

 
* Дашкевіч просіць праверыць, ці адпавядаюць стандартам умовы ўтрыманьня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна.


• Затрыманых, якіх прывозяць у суд «сёньня», да наступнага дня ня кормяць. Аднак пасьля гэтага арыштантам выпісваюць рахункі за харчаваньне.

• Удзень камэры асьвятляюцца так, што там трымаецца вечаровы змрок. Толькі а 22-й гадзіне, калі выключаюць дзённае асьвятленьне і ўключаюць «начную» лямпачку, можна чытаць. «Калі ў МУС РБ недахоп лямпачак, я прапаную ахвяраваць для ЦІП упакоўку. Прашу Вас паведаміць мне пра такую неабходнасьць», — адзначае ў сваёй скарзе Дашкевіч.

• Вокны ў камэрах завараныя нейкаю сеткаю і ніколі не адчыняюцца. Чалавеку, які ня паліць, немагчыма знаходзіцца ў памяшканьні, якое не праветрываецца. «Прапаную ці разварыць вокны, ці ўвогуле закласьці іх блёкамі — сьвятло празь іх усё роўна ніякае не праходзіць», — піша Дашкевіч у сваёй скарзе.

• У многіх камэрах працякаюць краны і ўнітазы, зь якіх суткамі цячэ халодная і нават гарачая вада. І гэта адбываецца «ў абвешчаны гарантам трох зьмененых канстытуцыяў Год беражлівасьці», — адзначае Дашкевіч. «Лягічней было б, каб МУС РБ эканоміў не на ежы і лямпачках, катуючы тым самым затрыманых, а на вадзе, якая кубамэтрамі выліваецца невядома для чаго».


«Па сутнасьці, умовы ўтрыманьня ў любой беларускай турме — антычалавечыя», — адзначае ў інтэрвію Радыё Свабода Зьміцер Дашкевіч.

Аднак ён кастатуе, што сытуацыю зьмяніць можна: раней у турме на Акрэсьціна не было відэльцаў, матрацаў і быў алюміневы посуд, а цяпер выдаюь прыборы і плястыкавыя талеркі.

Усе зьмены ад таго, што «людзі пісалі скаргі».

«Мы абураемся, але трэба змарнаваць 30 хвілінаў і напісаць скаргу. Нейкія вынікі абавязкова будуць», — кажа Дашкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства