viasna on patreon

Прысуд Леаніду Смаўжу - 5 сутак арышту

2013 2013-11-11T10:20:18+0300 2013-11-11T12:40:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smoush.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Смоўж. Фота Радыё Свабода.

Леанід Смоўж. Фота Радыё Свабода.

У судзе Ленінскага раёна Менска разглядалася адміністрацыйнай справы Леаніда Смаўжа, затрыманага 10 лістапада пасля шэсьця і мітынгу ў Лошыцы. Падставаю для затрыманьня паслужыла тая акалічнасць, што жыхар Стаўбцоўскага раёна прыйшоў на акцыю ў майцы «За Беларусь без Лукашэнкі».

Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт.23.4 КаАП РБ).

Сваёй віны Леанід Корж не прызнае, кажа, што такім чынам выказваў пратэст супраць несправядлівасці, паколькі некалькі год не можа працаўладкавацца.

Cуддзя Надзея Навіцкая пакарала Смаўжа адміністратыўным арыштам на 5 сутак.

За апошні месяц гэтае затрыманне - трэцяе, калі грамадзян пераследуюць толькі за надпісы на ўласных цішотках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства